Паважаныя слухачы Лятучага ўніверсітэта! 14-15 снежня Лятучы ўніверсітэт праводзіць канферэнцыю“Інтэлектуальная сітуацыя Беларусі: абставіны і самавызначэнне мыслення” (у Мінску).
Мэта канферэнцыі – супольнае абмеркаванне і вызначэнне сучаснай інтэлектуальнай сітуацыі ў Беларусі, яе асноўных характарыстык, праблем і выклікаў. Вынікі канферэнцыі мусяць стаць асновай для самавызначэння Лятучага ўніверсітэта і яго супольнасці (разам і паасобку). А таксама будуць спрыяць развіццю агульнага дыскурса, гарызонтаў і перспектыў, пазначэнню кропак найбольшага напружання і працы для сённяшняй інтэлектуальнай і акадэмічнай супольнасці. Больше >>
14 ЛІСТАПАДА, 18.30, COFFEEBOX, пр. Незалежнасці, пав. 411 (ГЦ “СТАЛІЦА”)
Мы прызвычаіліся, што выкладчыкі ўніверсітэтаў не спрачаюцца, не дыскутуюць адзін з адным. Што дыскусія – гэта проста размова экспертаў, далёкая ад таго, каб убачыць там сутыкненне пазіцый, крытыку і аргументацыю. Што месца філасофіі – у тоўстых кніжках на пыльных паліцах.
14 лістапада а 18.30 у кавярні CoffeeBox выкладчыкі Лятучага ўніверсітэта Уладзімір Мацкевіч, Павел Баркоўскі і прадстаўнікі “Філасофскай Прасторы” за кавай і гарбатай збіраюцца дыскутаваць пра тое, “Ці існуе сучаснае мысленне?”. Патрэба разабрацца і суаднесці розныя пазіцыі па гэтай тэме ўзнікла з таго, што заразу рамках двух базавых курсаў Лятучага універсітэта – “Увядзенне ў сістэмны падыход” і “Уводзіны ў філасофію” — закранаюцца пытанні розных формаў або тыпаў мыслення, іх падстаў і межаў. Гэтая тэма уяўляецца вельмі актуальнай і важнай ў святле ўстановак універсітэта на засваенне і культываванне мысленне, на развіццё нацыі і культуры. Больше >>
Лятучы ўніверсітэт запрашае на чарговую лекцыю з цыкла публічных лекцый “Urbi et Orbi”. 2-га лістапада з прамовай да «Гораду і Свету» зверніцца вядомы беларускі філосаф Валянцін Акудовіч. Больше >>
Відэазапіс публічный лекцыі Генадзя Сагановіча “Беларусь як акупаванае грамадства: стратэгіі выжывання ў XVII стагоддзі”, якая адбылася 22 чэрвеня у Галерэі Ў.
Праграма Культурнай палітыкі разгортваецца ў Беларусі на працягу ўжо 18 год. Яе аўтар, філосаф і метадолаг Ўладзімір Мацкевіч на публічнай лекцыі цыклу«Urbi et Orbi» падвеў некаторыя вынікі рэалізацыі праграмы. Больше >>
Відэазапіс публічнай лекцыі праваабаронцы Алены Танкачовай «Праваабарона: палітыка ці грамадскі інтарэс? або чаму мы працягнем гутарку з урадам нягледзячы на сабатаж апошняга», якая адбылася 25 мая, у 18.30 у Арт-Сядзібе.
Паважанае спадарства, Кансорцыум беларускіх і літоўскіх арганізацый пад эгідай Універсітэта Вітаўта Вялікага (Літва) і Інстытута “Палітычная сфера” (Беларусь) аб’яўляе пра збор індывідуальных заявак для ўдзелу ў Другім Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які мае адбыцца 28-30 верасня 2012 года (Коўна, Літва).
У мерапрыемстве плануецца ўдзел каля двухсот спецыялістаў з розных краін свету, якія займаюцца даследаваннем Беларусі і рэгіёну Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Кангрэс прадугледжвае ўдзел даследчыкаў у галінах сацыяльных і гуманітарных навук. Акрамя гэтага, у межах Кангрэса плануецца абмеркаванне праблем рэгіянальнага развіцця, стасункаў Беларусі з іншымі краінамі і арганізацыя актуальных навуковых і грамадскіх дыскусій. Папярэднюю тэматычную структуру Кангрэса і дысцыплінарныя прыярытэты глядзіце ніжэй.
Відэазапіс публічнай лекцыідоктара філасофіі і адзінага ў Беларусі свецкага доктар сакральнай тэалогіі Ірыны Дубянецкай, якая адбылася 23 сакавіка ў Галерэі Ў.
6 марта в Галерее Ў состоялась открытая дискуссия о том, каким должен быть современный университет в Беларуси. Отправной точкой дискуссии стала критика недавно вышедшей книги Владимира Мацкевича и Павла Барковского «Университет: дискуссия об основаниях», содержание которой задавало основные темы обсуждения: будущее университетского образования в свете актуальных его реформ в Беларуси, необходимость создания Университета нового типа в Беларуси как ответа на вызовы и проблемы современного общества. Предлагаем Вашему вниманию краткое изложение основных моментов дискуссии. Больше >>