Доска объявлений

Urbi et Orbi: публічная лекцыя Андрэя Кудзиненкі “Міф пра беларускае кіно”

| 21.02.2012

«Не было беларускага кiно, i не будзе нiколi…»

(Сцяпан, кінастужка «Акупацыя. Містэрыі»)

Кіно — сон з адкрытымі вачыма. Сон — персаніфікаваны міф. Беларускі кінематограф — гэта проста міф, сон з зачыненымі вачыма ў зале для праекцый чужых малюнкаў.

24 лютага ў межах цыклу публічных лекцый «Urbi et Orbi» стваральнік нашумелага фільма «Акупацыя. Містэрыі «, які зняў на«Беларусьфільме» першы беларускі«бульба-хорар»-«Масакру», рэжысёр Андрэй Кудзіненка распавядае«Міф пра беларускіае кіно». Пачынаючы з назвы і эпіграфа, уся гэтая лекцыя — правакацыя, сэнс якой у тым, каб задумацца і паразважаць: ці існуе наогул такі феномен — «беларускае кіно»? Што такое «беларуская тэма», «беларускі міф»? Ці можна суму некаторых кінастужак, рэжысёраў, акцёраў і крытыкаў, якія існуюць асобна, у адсутнасці адзінага працэсу, руху, назваць цэласнай з’явай — «беларускім кінематографам»?

Пасля кароткага аналізу гісторыі савецкага беларускага кіно, рэжысёр прапануе разгледзіць шанцы на ўзнікненне, магчымыя формы існавання, жанры, сюжэты — міфы нацыянальнага кінематографа: “Я на лекцыі планую распавесці пра шэсць беларускіх міфаў, шэсць маіх сцэнароў паводле іх – цяпер раскрываць не буду… Бо гісторыя заўжды непраўдзівая, а міф, па-сутнасці, заўжды праўдзівы. Міф стварае культурны бэкграўнд. Грунтавацца трэба на нацыянальных міфах. Прыдумляць іх”.

Такім чынам, лекцыя рэжысёра Андрэя Кудзіненкі “Міф пра беларускае кіно” адбудзецца 24 лютага (пятніца) а 18.30 у кафэ “Лофт”. Уваход вольны!

Online-трансляцыя лекцыі