ДОСКА ОБЪЯВЛЕНИЙ
Администратор сайта | 14.05.2012
Паважаныя выкладчыкі і слухачы Лятучага ўніверсітэта!
Scole — гэта месца вольнага часу і месца развіцця. Летняя школа Лятучага ўніверсітэта — гэта прастора, дзе ўсе, хто захоплены ідэяй стварэння ўніверсітэта ў Беларусі і ўключаны ў дзейнасць Лятучага ўніверсітэта, маюць магчымасць разам асэнсаваць і ацаніць пройдзены шлях, выявіць праблемы, пазначыць перспектывы і не толькі. Больше >>
Администратор сайта | 07.05.2012
Зразумей мяне! Чаму ты мяне не разумееш?! – як часта нам даводзіцца чуць падобнае ці прамаўляць самім. Але чаго мы насамрэч прагнем, калі звяртаемся да іншага з падобным запытам? Каб далі рады нашым матывам, абставінам, нутраному свету, сымбалічным абавязкам, сацыяльнай пазіцыі?.. Усё гэта можа мецца на ўвеце, а можа і нічога канкрэтнага: проста жаданне псыхалагічнага камфорту ў межах камунікацыі. Больше >>
Администратор сайта | 05.05.2012
Уважаемые коллеги!
Следующее заседание университетского семинара состоится 8 мая, в 18.00, на Падворку АГТ-ЦСИ
Тема: Игра в Летучем университете. Докладчик: Т.Водолажская
Больше >>
Администратор сайта | 25.04.2012
У кожнага з нас ёсць рэчы, адносна якіх мы можам сказаць “нам не ўсё роўна”. Для кагосьці гэта дзеці, кар’ера, заробак, курс даляра, кошты на прадукты… Для кагосьці – зневажанне правоў чалавека, выкананне несправядлівых прысудаў, узровень і якасць адукацыі, лёс нацыі, будучыня краіны… Гэтае “не ўсё роўна” вызначае нашыя паводзіны адносна праблемаў, якія мы выдзяляем як прыярытэтныя. І тое, якім чынам мы вырашаем гэтыя праблемы, паказвае, наколькі беларусаў можна назваць грамадзянскай супольнасцю і еўрапейскай нацыяй.
27 красавіка ў цыкле публічных лекцый “Urbi et Orbi” чалавек, якому “не ўсё роўна”, што адбываецца з краінай зараз і якая будучыня чакае Беларусь, — грамадскі дзеяч, старшыня міжнароднага кансорцыума “ЕўраБеларусь” Улад Вялічка заклікае нас да асэнсавання феноменаў “грамадзянская супольнасць” і “еўрапеізацыя” у кантэксце беларускіх рэалій. Больше >>
Администратор сайта | 12.04.2012
Публічныя лекцыі цыклу “Urbi et Orbi” арганізуюць прастору і час такім чынам, каб даць мажлівасць лектару звярнуцца да інтэлектуальнай супольнасці і ўсіх зацікаўленых беларусаў з тым, што ён лічыць важным і актуальным у культуры і грамадскім жыцці Беларусі.
13 красавіка лекцыяй “Унікальнасць тыражаванага” культуролаг Андрэй Расінскі правакуе публічнасць “Гораду і Свету” на дыскусію пра тыражаванне як механізм унікалізацыі культурнай з’явы, сцвярджаючы: “Толькі тое, што патэнцыйна тыражавана, што распачынае ці завяршае тыражную серыю, з’яўляецца ўнікальным. Нетыражаванае — выпадае з камунікацыі”. Лектар прапануе разгледзець тыражных герояў, тыражныя гісторыі і сюжэты, біяграфію аўтара як адну з матрыц тыражавання; інтрыгуе трохкутнікам тыражавання як абавязковай умовай паспяховасці, закране нават сакральныя рэчы — прыклады паспяховага тыражавання ў Бібліі, а таксама разважае пра вірусныя хваробы камунікацыі як тое, што блакуе сістэму глыбінных матрыц тыражавання. Апошняе закранае адну з сур’езных праблем актуальнай культуры беларусаў: “Зараз у нас афіцыйная культура — гэта культура смецця. Прычым смецця, якое мусіць заблакаваць камунікацыю як такую, заблакаваць тыражаванне як такое. Гэта вірусная сістэма, калі ўсё забіваецца “шумам у эфіры”. У нас няма творчых асяродкаў, людзі не бачаць і не чуюць адзін аднаго!” — зазначае Андрэй Расінскі ў сваім інтэрв’ю. Больше >>
Администратор сайта | 09.04.2012
В рамках университеткого семинара Юрий Анушкин сделает доклад на тему «Университет будущего 2.0».
Семинар состоится 10 апреля в 18.00 на Падворку АГТ (Багратиона, 39)
Ниже вы можете ознакомиться с тезисами доклада
Больше >>
Администратор сайта | 24.03.2012
Уважаемые коллеги!
В рамках университеткого семинара мы продолжаем обсуждать дальнейшее развитие образования в Летучем университете.
Тема: Структура и содержание образовательной программы Летучего университета
Докладчик: Т.Водолажская
Семинар состоится 27 марта в 18.00 на Падворку АГТ (Багратиона, 39)
Администратор сайта | 20.03.2012
…ці спазніліся беларусы на свой цягнік? Тое, што пераклад з арыгіналу мусіць быць зроблены – сумніваў няма. Але ці адыграе ён тую ролю, якую адыграў у іншых народаў у часы Рэфармацыі ці напачатку ХХ стагоддзя?
Ірына Дубянецкая, з інтэрв’ю tut.by
Ролю Бібліі ў развіцці еўрапейскіх культур немагчыма перабольшыць. Біблейскія вобразы і сюжэты былі асноваю для безлічы мастацкіх, філасофскіх і літаратурных твораў ад ранняга Сярэднявечча, калі Еўропа пачала яднацца вакол Хрысціянства, і да нашых дзён. Як базавы тэкст Хрысціянства, Біблія сталася асноўным аб’яднаўчым тэкстам еўрапейскае цывілізацыі. Больше >>
Администратор сайта | 20.03.2012
Уважаемые коллеги!
После перерыва мы возобновляем заседания университетских семинаров!
Следующая встреча — 20 марта в 18.00 на Падворку
Тема: Образовательный процесс в Летучем университете. Какой тип образования мы будем развивать? Как стороить образовательную программу ЛУ в будущем?
Докладчик — В.Мацкевич
Администратор сайта | 06.03.2012
“Жыло-было слова такое: modus. Значыла яно: «спосаб», «мера», «рытм». Часам Чалавечая Думка выкарыстоўвала яго ў форме modo, і тады звязвалася яно са значэннем «цяпер», «зараз жа», што, было пэўнай нечаканасцю для гэтага слова. З цягам часу загадана было слову стаць modernus, што бянтэжыла яго, але яшчэ не пагражала ягонай тоеснасці. Захаваць тоеснасць, хоць і з горам папалам, удалося і наступным разам, калі Чалавечая Думка перарабіла яго ў modernismus. Аднак, калі неўзабаве было запатрабавана ад слова стацца postmodernismus, пачаўся сур’ёзны і драматычны крызіс ягонай тоеснасці…
Але на гэтым не скончыліся ўсе выпрабаванні нашага слова. Амаль увадначас з’явілася запатрабаванне на новую ідэю, і слова было перароблена на afterpostmodernism. Трэба чакаць, што неўзабаве Чалавечая Думка, не задумваючыся, выдасць новы дэкрэт: патрэбны antiafterpostmodernism!” Больше >>
Администратор сайта | 01.03.2012
Музычныя творы запісваюць у нотах, але музыка існуе ў выкананні.
Мастацкія творы запісваюцца ў тэкстах, але літаратура не існуе без чытання.
Ідэі ж існуюць толькі ў крытыцы і абмеркаванні.
6 сакавіка, а 18.00 у Галерэі Ў адбудзецца адкрытая дыскусія пра ўніверсітэт.
Падставай для абмеркавання і крытыкі стаў выхад у студзені 2012 года кнігі Уладзіміра Мацкевіча і Паўла Баркоўскага «Універсітэт: дыскусія пра падмуркі». Гэта першая кніга ў кніжнай серыі Лятучага універсітэта «Universitas Ludens». Больше >>
Администратор сайта | 21.02.2012
«Не было беларускага кiно, i не будзе нiколi…»
(Сцяпан, кінастужка «Акупацыя. Містэрыі»)
Кіно — сон з адкрытымі вачыма. Сон — персаніфікаваны міф. Беларускі кінематограф — гэта проста міф, сон з зачыненымі вачыма ў зале для праекцый чужых малюнкаў.
24 лютага ў межах цыклу публічных лекцый «Urbi et Orbi» стваральнік нашумелага фільма «Акупацыя. Містэрыі «, які зняў на«Беларусьфільме» першы беларускі«бульба-хорар»-«Масакру», рэжысёр Андрэй Кудзіненка распавядае«Міф пра беларускіае кіно». Пачынаючы з назвы і эпіграфа, уся гэтая лекцыя — правакацыя, сэнс якой у тым, каб задумацца і паразважаць: ці існуе наогул такі феномен — «беларускае кіно»? Што такое «беларуская тэма», «беларускі міф»? Ці можна суму некаторых кінастужак, рэжысёраў, акцёраў і крытыкаў, якія існуюць асобна, у адсутнасці адзінага працэсу, руху, назваць цэласнай з’явай — «беларускім кінематографам»? Больше >>
Администратор сайта | 13.02.2012
Уважаемые слушатели и преподаватели Летучего университета!
Объявляется набор в исследовательскую группу по теме «»Дожинки» в трансформации культурного ландшафта беларусских городов» под руководством Степана Стурейко. Больше >>
Администратор сайта | 07.02.2012
Я намагаюся навучыць разумець, паказаць заканамернасць, паводле якой мы разумеем.
Я даю не рыбку, і нават не вуду – я хачу даць здольнасць чытаць, каб яна была глыбейшая.
Падштурхнуць да пошуку свайго ўспрымання.
Ігар Марозаў, з інтэрв’ю tut.by
Сёння, калі мы ўсё больш пераконваемся, што «голыя» веды яшчэ не гарантуюць разумення нават самых, здавалася б, відавочных з’яў, становіцца актуальнай сама праблема разумення. Так, вывучаючы нейкі асобны аб’ект або з’яву, мы непазбежна ўсведамляем, што іх якасці і значнасць раскрываюцца выключна ў шырокім гістарычным і прадметным, а, галоўнае, у духоўна-вобразным, дадзеным праз пачуцці кантэксце. Верагодна, гэтым тлумачыцца папулярнасць такога напрамку ў спазнанні свету, як герменэўтыка. Праз зварот да тэкстаў, паслядоўна і змястоўна звязаных паняццяў, сэнсаў самай рознай прыроды і сутнасці герменэўтыка адкрывае даследчыку прастор для разнастайных інтэрпрэтацый.
Больше >>
Администратор сайта | 30.01.2012
Уважаемые коллеги!
Мы продолжаем серию семинаров, посвященных рефлексии состоявшейся игры.
Следующая встреча — завтра — 31 января, в 18.00 на Падворку АГТ-ЦСИ. Больше >>
« Предыдущие
Следующие »