Усе чалавечыя істоты народжаныя вольнымі і маюць правы ад нараджэння. Яны маюць розум і сумленне, і павінны адносіцца адзін да аднаго ў духу братэрства.
Дэкларацыя правоў чалавека
У сучаснай еўрапейскай культурнай прасторы ўяўленне пра неабходнасць захавання і абароны правоў чалавека стала ўжо аксіёмай. Асноўныя правы зафіксаваныя не толькі ў міжнародных дакументах, але і ў нацыянальных канстытуцыях. Агульныя курсы па правах чалавека выкладаюцца ў навучальных установах. Самыя шырокія колы насельніцтва маюць уяўленне пра паняцце правоў чалавека дзякуючы сродкам масавай інфармацыі.
Паважаныя выкладчыкі і слухачы Лятучага ўніверсітэта!
Scole — гэта месца вольнага часу і месца развіцця. Летняя школа Лятучага ўніверсітэта — гэта прастора, дзе ўсе, хто захоплены ідэяй стварэння ўніверсітэта ў Беларусі і ўключаны ў дзейнасць Лятучага ўніверсітэта, маюць магчымасць разам асэнсаваць і ацаніць пройдзены шлях, выявіць праблемы, пазначыць перспектывы і не толькі. Больше >>
Зразумей мяне! Чаму ты мяне не разумееш?! – як часта нам даводзіцца чуць падобнае ці прамаўляць самім. Але чаго мы насамрэч прагнем, калі звяртаемся да іншага з падобным запытам? Каб далі рады нашым матывам, абставінам, нутраному свету, сымбалічным абавязкам, сацыяльнай пазіцыі?.. Усё гэта можа мецца на ўвеце, а можа і нічога канкрэтнага: проста жаданне псыхалагічнага камфорту ў межах камунікацыі. Больше >>
У кожнага з нас ёсць рэчы, адносна якіх мы можам сказаць “нам не ўсё роўна”. Для кагосьці гэта дзеці, кар’ера, заробак, курс даляра, кошты на прадукты… Для кагосьці – зневажанне правоў чалавека, выкананне несправядлівых прысудаў, узровень і якасць адукацыі, лёс нацыі, будучыня краіны… Гэтае “не ўсё роўна” вызначае нашыя паводзіны адносна праблемаў, якія мы выдзяляем як прыярытэтныя. І тое, якім чынам мы вырашаем гэтыя праблемы, паказвае, наколькі беларусаў можна назваць грамадзянскай супольнасцю і еўрапейскай нацыяй.
27 красавіка ў цыкле публічных лекцый “UrbietOrbi” чалавек, якому “не ўсё роўна”, што адбываецца з краінай зараз і якая будучыня чакае Беларусь, — грамадскі дзеяч, старшыня міжнароднага кансорцыума “ЕўраБеларусь” Улад Вялічка заклікае нас да асэнсавання феноменаў “грамадзянская супольнасць” і “еўрапеізацыя” у кантэксце беларускіх рэалій. Больше >>
Публічныя лекцыі цыклу “Urbi et Orbi” арганізуюць прастору і час такім чынам, каб даць мажлівасць лектару звярнуцца да інтэлектуальнай супольнасці і ўсіх зацікаўленых беларусаў з тым, што ён лічыць важным і актуальным у культуры і грамадскім жыцці Беларусі.