Urbi et Orbi

URBI ET ORBI: публічная лекцыя Ўлада Вялічкі “ГРАМАДЗЯНСКАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ І ЕЎРАПЕІЗАЦЫЯ БЕЛАРУСІ: Mission (im)POSSIBLE!”

| 25.04.2012

У кожнага з нас ёсць рэчы, адносна якіх мы можам сказаць “нам не ўсё роўна”. Для кагосьці гэта дзеці, кар’ера, заробак, курс даляра, кошты на прадукты… Для кагосьці – зневажанне правоў чалавека, выкананне несправядлівых прысудаў, узровень і якасць адукацыі, лёс нацыі, будучыня краіны… Гэтае “не ўсё роўна” вызначае нашыя паводзіны адносна праблемаў, якія мы выдзяляем як прыярытэтныя. І тое, якім чынам мы вырашаем гэтыя праблемы, паказвае, наколькі беларусаў можна назваць грамадзянскай супольнасцю і еўрапейскай нацыяй.

27 красавіка ў цыкле публічных лекцый Urbi et Orbi чалавек, якому “не ўсё роўна”, што адбываецца з краінай зараз і якая будучыня чакае Беларусь, — грамадскі дзеяч, старшыня міжнароднага кансорцыума “ЕўраБеларусь” Улад Вялічка заклікае нас да асэнсавання феноменаў “грамадзянская супольнасць” і “еўрапеізацыя” у кантэксце беларускіх рэалій. Больше >>

URBI ET ORBI: публічная лекцыя Андрэя Расінскага “Унікальнасць тыражаванага” (відэа)

| 17.04.2012

Відэазапіс публічнай лекцыі культуролага Андрэя Расінскага, якая адбылася  13 красавіка, у 18.00 у клубе ЛОФТ.

URBI ET ORBI: публічная лекцыя Андрэя Расінскага “Унікальнасць тыражаванага”

| 12.04.2012


Публічныя лекцыі цыклу “Urbi et Orbi”
арганізуюць прастору і час такім чынам, каб даць мажлівасць лектару звярнуцца да інтэлектуальнай супольнасці і ўсіх зацікаўленых беларусаў з тым, што ён лічыць важным і актуальным у культуры і грамадскім жыцці Беларусі.

13 красавіка лекцыяй “Унікальнасць тыражаванага” культуролаг Андрэй Расінскі правакуе публічнасць “Гораду і Свету” на дыскусію пра тыражаванне як механізм унікалізацыі культурнай з’явы, сцвярджаючы: “Толькі тое, што патэнцыйна тыражавана, што распачынае ці завяршае тыражную серыю, з’яўляецца ўнікальным. Нетыражаванае — выпадае з камунікацыі”. Лектар прапануе разгледзець тыражных герояў, тыражныя гісторыі і сюжэты, біяграфію аўтара як адну з матрыц тыражавання; інтрыгуе трохкутнікам тыражавання як абавязковай умовай паспяховасці, закране нават сакральныя рэчы — прыклады паспяховага тыражавання ў Бібліі, а таксама разважае пра вірусныя хваробы камунікацыі як тое, што блакуе сістэму глыбінных матрыц тыражавання. Апошняе закранае адну з сур’езных праблем актуальнай культуры беларусаў: “Зараз у нас афіцыйная культура — гэта культура смецця. Прычым смецця, якое мусіць заблакаваць камунікацыю як такую, заблакаваць тыражаванне як такое. Гэта вірусная сістэма, калі ўсё забіваецца “шумам у эфіры”. У нас няма творчых асяродкаў, людзі не бачаць і не чуюць адзін аднаго!” — зазначае Андрэй Расінскі ў сваім інтэрв’ю. Больше >>

Urbi et Orbi: Ірына Дубянецкая “1000 гадоў без Бібліі: беларускія біблійныя пераклады і eўрапейская цывілізацыя” (відэа)

| 26.03.2012

Відэазапіс публічнай лекцыі доктара філасофіі і адзінага ў Беларусі свецкага доктар сакральнай тэалогіі  Ірыны Дубянецкай, якая адбылася 23 сакавіка ў Галерэі Ў.

Больше >>

Urbi et Orbi: публічная лекцыя Ірыны Дубянецкай “1000 гадоў без Бібліі: беларускія біблійныя пераклады і eўрапейская цывілізацыя”

| 20.03.2012

…ці спазніліся беларусы на свой цягнік? Тое, што пераклад з арыгіналу мусіць быць зроблены – сумніваў няма. Але ці адыграе ён тую ролю, якую адыграў у іншых народаў у часы Рэфармацыі ці напачатку ХХ стагоддзя?

Ірына Дубянецкая, з інтэрв’ю tut.by

Ролю Бібліі ў развіцці еўрапейскіх культур немагчыма перабольшыць. Біблейскія вобразы і сюжэты былі асноваю для безлічы мастацкіх, філасофскіх і літаратурных твораў ад ранняга Сярэднявечча, калі Еўропа пачала яднацца вакол Хрысціянства, і да нашых дзён. Як базавы тэкст Хрысціянства, Біблія сталася асноўным аб’яднаўчым тэкстам еўрапейскае цывілізацыі. Больше >>

Urbi et Orbi: публічная лекцыя Пятра Рудкоўскага “Слова ў абарону “неактуальнай” філасофіі” (відэа))

| 10.03.2012

Відэазапіс публічнай лекцыі філосафа Пятра Рудкоўскага, якая адбылася 9 сакавіка ў Галерэі Ў.


Urbi et Orbi: публічная лекцыя Пятра Рудкоўскага “Слова ў абарону “неактуальнай” філасофіі”

| 06.03.2012

“Жыло-было слова такое: modus. Значыла яно: «спосаб», «мера», «рытм». Часам Чалавечая Думка выкарыстоўвала яго ў форме modo, і тады звязвалася яно са значэннем «цяпер», «зараз жа», што, было пэўнай нечаканасцю для гэтага слова. З цягам часу загадана было слову стаць modernus, што бянтэжыла яго, але яшчэ не пагражала ягонай тоеснасці. Захаваць тоеснасць, хоць і з горам папалам, удалося і наступным разам, калі Чалавечая Думка перарабіла яго ў modernismus. Аднак, калі неўзабаве было запатрабавана ад слова стацца postmodernismus, пачаўся сур’ёзны і драматычны крызіс ягонай тоеснасці…

Але на гэтым не скончыліся ўсе выпрабаванні нашага слова. Амаль увадначас з’явілася запатрабаванне на новую ідэю, і слова было перароблена на afterpostmodernism. Трэба чакаць, што неўзабаве Чалавечая Думка, не задумваючыся, выдасць новы дэкрэт: патрэбны antiafterpostmodernism!” Больше >>

Urbi et Orbi: публічная лекцыя Андрэя Кудзіненкі “Міф пра беларускае кіно” (відэа)

| 01.03.2012

Відэазапіс публічнай лекцыі рэжысёра Андрэя Кудзіненкі, якая адбылася 24 лютага, у 18.30 у «Лофт кафэ». Больше >>

Urbi et Orbi: публічная лекцыя Андрэя Кудзиненкі “Міф пра беларускае кіно”

| 21.02.2012

«Не было беларускага кiно, i не будзе нiколi…»

(Сцяпан, кінастужка «Акупацыя. Містэрыі»)

Кіно — сон з адкрытымі вачыма. Сон — персаніфікаваны міф. Беларускі кінематограф — гэта проста міф, сон з зачыненымі вачыма ў зале для праекцый чужых малюнкаў.

24 лютага ў межах цыклу публічных лекцый «Urbi et Orbi» стваральнік нашумелага фільма «Акупацыя. Містэрыі «, які зняў на«Беларусьфільме» першы беларускі«бульба-хорар»-«Масакру», рэжысёр Андрэй Кудзіненка распавядае«Міф пра беларускіае кіно». Пачынаючы з назвы і эпіграфа, уся гэтая лекцыя — правакацыя, сэнс якой у тым, каб задумацца і паразважаць: ці існуе наогул такі феномен — «беларускае кіно»? Што такое «беларуская тэма», «беларускі міф»? Ці можна суму некаторых кінастужак, рэжысёраў, акцёраў і крытыкаў, якія існуюць асобна, у адсутнасці адзінага працэсу, руху, назваць цэласнай з’явай — «беларускім кінематографам»? Больше >>

Urbi et Orbi: публічная лекцыя Ігара Марозава “Герменэўтыка дойлідства” (відэа)

| 12.02.2012

Відэазапіс публічнай лекцыі вядомага архітэктара, культуролага, аглядальніка часопіса «Архітэктура і будаўніцтва», прафесара Ігара Марозава, якая адбылася 10 лютага, у 18.30 у «Арт Сядзібе».

Больше >>

« Предыдущие Следующие »