Urbi et Orbi

URBI ET ORBI: публічная лекцыя Сяргея Дубаўца “Жыццё ў спыненым часе”

| 02.10.2012

Публічная лекцыя Сяргея Дубаўца “Жыццё ў спыненым часе”

5 кастрычніка адкрываецца другі сезон публічных лекцый “Urbi et Orbi”. Пачынаецца ён з прамовы да «Гораду і Свету» літаратара і журналіста Сяргея Дубаўца.

“Зарок маўчання мае вынікам тое, што ў грунце нашай гісторыі, у грунце, па якім мы ўсе ідзем, утвараюцца яміны, багна і пасткі. Мы зноў трапляем у іх і зноў робім выгляд, што нічога не адбылося, бо мы вельмі самаўпэўненыя, адукаваныя і ўладацэнтрычныя, хоць праз тое не маем ніякага ўяўлення, куды мы ідзем”. Сяргей Дубавец, “Гісторыя аднаго цуду” (Радыё Свабода). Больше >>

URBI ET ORBI: публічная лекцыя Генадзя Сагановіча “Беларусь як акупаванае грамадства: стратэгіі выжывання ў XVII стагоддзі” (відэа)

| 23.06.2012

Відэазапіс публічный лекцыі Генадзя Сагановіча “Беларусь як акупаванае грамадства: стратэгіі выжывання ў XVII стагоддзі”, якая адбылася 22 чэрвеня у Галерэі Ў.

Больше >>

URBI ET ORBI: публічная лекцыя Генадзя Сагановіча “Беларусь як акупаванае грамадства: стратэгіі выжывання ў XVII стагоддзі”

| 21.06.2012

“…Цяжка знайсці яшчэ нейкую гістарычную тэму, да такой жа ступені сфальсіфікаваную навуковай і папулярнай літаратурай ці проста ўтоеную ад народа. Цяпер ад гісторыка, паводле Ў.Пічэты, патрабуецца рэвізія па ўсім фронце,” – пісаў у прадмове да сваей кнігі “Невядомая вайна” слынны гісторык Генадзь Сагановіч. Мажліва, таму ён канцэнтруе ўвагу аўдыторыі Urbi et Orbiна тэме вайны 1654-1667 гг. – паводле аўтара, самай трагічнай у гісторыі нашага народу. Больше >>

URBI ET ORBI: публічная лекцыі Уладзіміра Мацкевіча «Культурная палітыка – спосаб думаць Беларусь» (відэа)

| 12.06.2012

Праграма Культурнай палітыкі разгортваецца ў Беларусі на працягу ўжо 18 год. Яе аўтар, філосаф і метадолаг Ўладзімір Мацкевіч на публічнай лекцыі цыклу«Urbi et Orbi» падвеў некаторыя вынікі рэалізацыі праграмы. Больше >>

URBI ET ORBI: публічная лекцыі Уладзіміра Мацкевіча «Культурная палітыка — спосаб думаць Беларусь»

| 06.06.2012

Што аб’ядноўвае Лятучы універсітэт, стварэнне Нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці, праект рефармавання адукацыі, даследаванне малых гарадоў і мясцовых супольнасцяў, стратэгію дзеянняў дэмакратычных сіл і “Вар’яцкае чаяванне”? Задача “Думаць Беларусь” іКультурная палітыка як спосаб яе рэалізацыі, – скажа вядомы беларускі філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч. Гэта стрыжань яго інтэлектуальнай працы – вось ужо больш як 18 год! Больше >>

URBI ET ORBI: публічная лекцыі Алены Танкачовай «Праваабарона: палітыка ці грамадскі інтарэс? або чаму мы працягнем гутарку з урадам нягледзячы на сабатаж апошняга» (відэа)

| 28.05.2012

Відэазапіс публічнай лекцыі праваабаронцы Алены Танкачовай «Праваабарона: палітыка ці грамадскі інтарэс? або чаму мы працягнем гутарку з урадам нягледзячы на сабатаж апошняга», якая адбылася  25 мая, у 18.30 у Арт-Сядзібе.

Частка 1

Больше >>

URBI ET ORBI: публічная лекцыі Алены Танкачовай «Праваабарона: палітыка ці грамадскі інтарэс? або чаму мы працягнем гутарку з урадам нягледзячы на сабатаж апошняга»

| 23.05.2012

Усе чалавечыя істоты народжаныя вольнымі і маюць правы ад нараджэння.
Яны маюць розум і сумленне, і павінны адносіцца адзін да аднаго ў духу братэрства.

Дэкларацыя правоў чалавека

У сучаснай еўрапейскай культурнай прасторы ўяўленне пра неабходнасць захавання і абароны правоў чалавека стала ўжо аксіёмай. Асноўныя правы зафіксаваныя не толькі ў міжнародных дакументах, але і ў нацыянальных канстытуцыях. Агульныя курсы па правах чалавека выкладаюцца ў навучальных установах. Самыя шырокія колы насельніцтва маюць уяўленне пра паняцце правоў чалавека дзякуючы сродкам масавай інфармацыі.

Больше >>

Urbi et Orbi: публічная лекцыя Паўла Баркоўскага “Герменеўтыка сацыяльнага” (відэа)

| 13.05.2012

Відэазапіс публічнай лекцыі філосафа Паўла Баркоўскага, якая адбылася  11 мая, у 18.30 у Галерэі Ў.

Urbi et Orbi: публічная лекцыя Паўла Баркоўскага “Герменеўтыка сацыяльнага”

| 07.05.2012

Зразумей мяне! Чаму ты мяне не разумееш?! – як часта нам даводзіцца чуць падобнае ці прамаўляць самім. Але чаго мы насамрэч прагнем, калі звяртаемся да іншага з падобным запытам? Каб далі рады нашым матывам, абставінам, нутраному свету, сымбалічным абавязкам, сацыяльнай пазіцыі?.. Усё гэта можа мецца на ўвеце, а можа і нічога канкрэтнага: проста жаданне псыхалагічнага камфорту ў межах камунікацыі. Больше >>

URBI ET ORBI: публічная лекцыя Ўлада Вялічкі “ГРАМАДЗЯНСКАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ І ЕЎРАПЕІЗАЦЫЯ БЕЛАРУСІ: Mission (im)POSSIBLE!” (відэа)

| 01.05.2012

Відэазапіс публічнай лекцыі грамадзскага дзеяча Улада Вялічкі, якая адбылася  27 красавіка, у 18.30 у Арт Сядзібе.

0

« Предыдущие Следующие »