13 лістапада 2015 года ў Мінску пройдзе публічная прэзентацыя новай адукацыйнай праграмы Лятучага ўніверсітэта.
Рабі нечаканае,
Рабі, як не бывае,
Рабі, як не робіць ніхто, —
І тады пераможаш.
Уладзімір Караткевіч
Тыя, хто знаёмы з Лятучым універсітэтам не толькі з разавых мерапрыемстваў, ведаюць, што ўвесь час свайго існавання (а гэта больш за 5 гадоў!), наш універсітэт знаходзіцца ў сталым пошуку новых форм і спосабаў арганізацыі мысленчай працы, новага зместу адукацыі — найбольш адпаведнага ідэі сучаснага Універсітэта. Менавіта таму кожная наступная праграма, якую абвяшчае Лятучы ўніверсітэт, не падобная на папярэднюю: захоўваючы добрыя ўніверсітэцкія традыцыі, мы заўсёды здзівім слухачоў і нечаканымі інавацыямі.
Для тых, хто хацеў бы выбудоўваць асабістую адукацыйную траекторыю ў вольным руху, Лятучы ўніверсітэт прапануе ўжо добра знаёмы традыцыйны фармат — адукацыйныя курсы. Гэты т.зв.«першы ўзровень» новай праграмы складаюць 8 курсаў, на якіх свае падыходы і практыкі мыслення прадставяць вядомыя беларускія інтэлектуалы і культурныя дзеячы: Уладзімір Мацкевіч, Міхал Анемпадыстаў, Ірына Дубянецкая, Генадзь Сагановіч, Міхаіл Баярын, Ігар Бабкоў, Павел Баркоўскі, Вячаслаў Бабровіч.
«Другі ўзровень», і яму надаецца асаблівая ўвага, прадставяць школы магістраў гульні — новы адукацыйны фармат Лятучага ўніверсітэта. Разлічаныя на невялікія групы адмыслоўцаў, шчыльную камунікацыю з настаўнікамі — вядомымі беларускімі інтэлектуаламі і мыслярамі, — школы задуманыя як месцы супольнай працы па стварэнні новых сэнсаў і практык:
Чым адметныя гэтыя два ўзроўні? Па якіх прынцыпах збудаваныя, якія крытэрыі адбору, патрабаванні і ўмовы ўдзелу? Што чакае слухачоў у выніку — якія здабыткі? Хто такі «магістар гульні» і каму будзе надавацца гэтая ступень у Лятучым універсітэце?
Каб падрабязна даведацца пра канцэпцыю і структуру новай праграмы, пазнаёміцца з асновамі, прынцыпамі, зместам лекцыйных курсаў і школ магістраў гульні, адчуць цудоўную атмасферу інтэлектуальнага асяроддзя, у неафіцыйнай абстаноўцы пагутарыць з выкладчыкамі курсаў і кіраўнікамі школ —
Звяртаем увагу, што запіс на курсы і ў школы ўжо адкрыты і трывае да 5 снежня 2015 года!
Пазнаёміцца з кароткімі анонсамі курсаў і школ, а таксама зарэгістравацца на іх можна на сайцеЛятучага ўніверсітэта.