9 красавіка 2014 года Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыюм «ЕўраБеларусь» праводзяць у Мінску публічную дыскусію «Білінгвізм як культурная стратэгія. Шлях да росквіту ці заняпаду?»
«Моўнае пытанне» — адно з найбольш вострых і праблемных для беларусаў. Кожная культурная падзея нацыянальнага значэння выклікае спрэчкі па вызначэнні «сваё» і «чужое», беларускае альбо савецкае/расійскае… І моўны крытэрый звычайна становіцца вызначальным аргументам.
Дадалі паліва ў палымяныя дыскусіі і ўкраінскія падзеі, надаўшы моцы як моўным рыгарыстам, якія пужаюць «выратавальніцкай» стратэгіяй расійскай акупацыі, так і прыхільнікам кампрамісаў як шляху выратавання ад грамадзяскай вайны. Гэта сітуацыя чарговы раз раскалола беларускае грамадства і абвастрыла праблему мовы як прыкметы нацыі. Але яна ж і вымушае да пошуку агульнага шляху і сінхроннага рушэння як адказу на выклік свету, які змяніўся за апошнія некалькі месяцаў.
Лятучы ўніверсітэт запрашае прыхільнікаў моналінгвістычнай і білінгвістычнай культурных традыцый — філосафаў, навукоўцаў, літаратараў, сцэнарыстаў, культурных менеджэраў — да дыскусіі «Білінгвізм як культурная стратэгія. Шлях да росквіту ці заняпаду?»
Падставай да дыскусіі стануць тэзісы філосафа і літаратара Ігара Бабкова, якія пазіцыянуюць стратэгію білінгвізму для развіцця беларускай культуры: падмуркі, кантэкст і прыярытэты. І супольна з прадстаўнікамі розных пазіцый мы абмяркуем наступныя пытанні:
Да ўдзелу ў дыскусіі запрошаныя: філосаф Валянцін Акудовіч, культуролаг Юлія Чарняўская, метадолаг Уладзімір Мацкевіч, культуролаг Максім Жбанкоў. Да абмеркавання далучыцца таксама і каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!» па Гарадзенскім рэгіёне Хрысціна Марчук. Вядоўцы: ініцыятар дыскусіі філосаф Ігар Бабкоў і палітолаг Андрэй Ягораў.
Дыскусія «Білінгвізм як культурная стратэгія. Шлях да росквіту ці заняпаду?» будзе праходзіць 9 красавіка 2012 года ў Галерэі «Ў». Пачатак у 18.30. Уваход вольны!
Па ўсіх пытаннях просім звязвацца з каардынатарам Юліяй Галіноўскай: [email protected], (+375 29) 7422040.