Доска объявлений

Публічная лекцыя Андрэя Расінскага ў Магілёве

| 21.03.2013

23 сакавіка 2013 года Лятучы ўніверсітэт ладзіць у Магілёве чарговую публічную лекцыю з циклу «Urbi et Orbi». З лекцыяй «Загадка сучаснага беларускага стылю» выступць культуролаг і кінакрытык Андрэй Расінскі.

Незалежнай Беларусі ўжо 22 гады. Ці можна казаць пра наяўнасць у яе свайго, пазнавальнага стылю? Наколькі лёгка альбо складана яго вызначыць? У магілёўскім цыкле публічных лекцый сезона 2012-13 года пытанні беларускага стылю, беларускай традыцыі падымалася ўжо неаднаразова — узгадаем лекцыі філосафа Ігара Бабкова, дызайнера Міхала Анемпадыстава. Лятучы ўніверсітэт прапануе разгледзець яшчэ адзін аспект гэтай тэмы і паразважаць пра беларускі стыль, увасоблены ў эстэтыцы беларускага кіно часоў незалежнасці.

«Вайна сімвалаў, гульні трэша і самыя незвычайныя прадукты на экспарт. Што агульнага паміж беларускаю філасофіяй, шынэльнай кінаэротыкай і Нацыянальнай бібліятэкай? Бульба-хорар, 75% музыкі і беларускія Гары Потэры» — пра гэта ўдзельнікі публічных лекцыі «Urbi et Orbi» маюць мажлівасць пачуць 23 сакавіка ў 14.30 на лекцыі «Загадка сучаснага беларускага стылю» вядомага культуролага, кінакрытыка Андрэя Расінскага. Традыцыйна лекцыя будзе праходзіць у «Тэхнапарку» (заля 807).

Прапануем вашай увазе тэзісы лекцыі:

  • Культура незалежнае Беларусі мела некалькі стадый, кожная з якіх спараджае свае выразныя формы: а) адраджэнскі перыяд да 1995 года; б) перыяд панславізму да 2001 года; в) перыяд умацавання «дзяржаўнай ідэалогіі» да 2007 года; г) з 2010 года? (брак грошай на ўсё).
  • У кіно можна вылучыць тры плыні: а) панславісцкую (западнорусскую); б) кіно без месту; в) беларусацэнтрычную.
  • Падобныя падзелы маюцца ў беларускім мысленні (філасофія); гістарычнай навуцы.
  • Даміноўная «западнорусская» і «без-мястоўная» эстэтыка. На Нацыянальнае кінастудыі да 2008 года пераважалі фільмы, якія можна назваць трэш-афіцыёзнымі.
  • Феномен трэшу ў беларускай культуры і экспарт трэшу ў Расію. Трэш-афіцыёз, як: а) гэбэфілія, мілітарнасць; б) шынэльная эротыка; в) змястоўная і фармальная бязладнасць. Глабальная праблема з адрасатам. Спроба стварэння «папсы» зверху.
  • Трэш-літаратура: Чаргінец, Рубінаў. Нацыянальная бібліятэка. Трэш і постмадэрнізм.
  • Карнавальнасць і цыркуляцыя трэшу. Прыгода песні гурта «Рокер-Джокер».
  • Паноўны сучасны стыль — трэш. Тып камунікацыі — адмысловы — «збойная» (хібная, папаабрыўная): мэта камунікацыі — «акупацыя» каналу камунікацыі.

Запрашаем усіх зацікаўленых. Уваход вольны!