26 лютага 2013 года ў мінскай кавярне «Ложкі» Лятучы ўніверсітэт ладзіць чарговую публічная дыскусія на тэму «Гісторыя Гісторыкаў» і пазагістарычная практыка: як магчыма прафесійнае гісторыяпісанне сёння? (Гісторыкі і гісторыя ў пошуках сябе)».
Праца з мінулым сёння не з’яўляецца справай выключна гісторыкаў, да яе звяртаюцца палітолагі, сацыёлагі, а таксама палітыкі і грамадскія дзеячы. З іншага боку, гісторыя як навуковая дысцыпліна і гісторыкі, якія валодаюць адмысловымі метадамі і ведамі, прэтэндуюць на асаблівы статус у працы з мінулым. Ці магчыма сумясціць прафесіяналізм гістарычнай дысцыпліны з задачамі і патрэбамі іншых — пазагістарычных — культурных, палітычных ці даследчых практык? Ці можна знайсці месца для працы гісторыка ў гэтых практыках і ці могуць гісторыкі крытычна і рэфлексійна падысці да сваёй дысцыпліны, каб «сумясціць» яе з патрэбамі іншых?
Усе гэтыя пытанні актуалізуюць «унутраныя» праблемы гісторыі як навуковай дысцыпліны. Наяўнасць дзвюх палярных пазіцый, назавем іх умоўна «аб’ектывісцкай» і «рэканструктывісцкай», і мноства прамежкавых поглядаў на гісторыю паміж дзвюма крайнімі пазіцыямі спрыялі фрагментацыі традыцыйнай «акадэмічнай гісторыі» і абумовілі актуальнасць фундаментальнага для прафесійных гісторыкаў пытання: «Што ўяўляе сабой «гісторыяпісанне» як форма працы з мінулым?». І адказ на гэтае пытанне ўжо немагчыма шукаць толькі ўнутры самой гісторыі.
Лятучы ўніверсітэт ініцыюе публічную дыскусію з удзелам гісторыкаў, філосафаў, філолагаў, сацыёлагаў, палітолагаў, антраполагаў, эканамістаў, з тым каб:
Такім чынам, удзельнікам дыскусіі прапануюцца наступныя пытанні:
Да ўдзелу ў дыскусіі запрошаныя Таццяна Шчытцова, Ігар Бабкоў, Таццяна Вадалажская, Андрэй Казакевіч, Ірына Раманава, Аляксей Братачкін, Ірына Дубянецкая, Аляксей Ластоўскі, Лілія Іллюшына, Вольга Іванова, Андрэй Кіштымаў, супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У якасці вядучых — Марына Сакалова і Андрэй Ягораў.
Колькасць месцаў абмежавана, таму просім загадзя паведаміць пра сваё жаданне паўдзельнічаць у сустрэчы каардынатару Юліі Галіноўскай: (+375 29) 7422040, [email protected].
Публічная дыскусія «Гісторыя Гісторыкаў» і пазагістарычная практыка: як магчыма прафесійнае гісторыяпісанне сёння? (Гісторыкі і гісторыя ў пошуках сябе)» пройдзе 26 лютага 2013 года ў мінскай кавярне «Ложкі» (вул. Камсамольская, 34). Пачатак у 18.30.