Доска объявлений

URBI ET ORBI: Лекцыя Тодара Кашкурэвіча «Спаміж ці пасярод. Традыцыйная культура ў горадзе»

| 25.01.2013

25 студзеня 2013 года ў 18.30 Лятучы ўніверсітэт запрашае на чарговую лекцыю з цыклу публічных лекцый «Urbi et Orbi». Гэтым разам з прамовай зверніцца этнакультуролаг, мастак і музыка Тодар Кашкурэвіч.


Уладзімір Мацкевіч: Беларуская ідэнтычнасць – яна адна.
А вось напаўненне яе зместам і сэнсам можа быць вельмі розным.

Тодар Кашкурэвіч: Навошта тады патрэбна агульная этнічная альбо нацыянальная ідэнтычнасць?

Уладзімір Мацкевіч: Каб пабудаваць дзяржаву і нацыю.
Я настойліва кажу: ідэнтычнасць патрэбна, каб сабрацца і здейсніць агульную справу.

З дыскусіі «У пошуках сябе: навошта беларусам
беларуская ідэнтычнасць»
(«Наше мнение», 04.08.2009)

Вось ужо каторы раз на падзеях Лятучага ўніверсітэта падымаецца тэма нацыянальнай ідэнтычнасці і нацыянальнага стылю. Толькі ў межах цыкла лекцый «Urbi et Orbi» новага сезона гэтую тэму з розных пазіцый разглядалі Міхал АнемпадыстаўІгар Герасіменка. Бліжэйшая лекцыя (выпадкова, а можа і не?) працягвае пазначаную лінію і задае яшчэ адзін ракурс, спосаб разважання над праблемай.

25 студзеня 2013 года ў цыкле публічных выступаў, скіраваных да Гораду і Свету, — этнакультуролаг, мастак і музыкаТодар Кашкурэвіч. Апошнім часам Тодар даволі часта выступаў з лекцыямі, у тым ліку ў межах «Ракаўскіх чытанняў» — лекцыйнага калегіума цэнтра этнакасмалогіі «КРЫЎЯ», які праходзіць у Ракаве штомесяц, пачынаючы з вясны 2012 года. Тэматычна «Ракаўскія чытанні» канцэнтруюцца вакол пытанняў традыцыйнай мадэлі свету, этнагенэзу беларусаў у балцкім кантэксце,  стылю традыцыйнай этнічнай культуры, праблемаў этнафутуралогіі.

Лекцыю «Urbi et Orbi» Тодар Кашкурэрвіч  прысвяціў разгляду традыцыйнай этнічнай культуры як падмурка ў фарміраванні сучаснай нацыянальнай ідэнтычнасці.

«Спаміж ці пасярод. Традыцыйная культура ў горадзе» — гэта разважанне над мажлівымі спосабамі суіснавання дзвюх светапоглядных сістэм: сучаснай гарадской і традыцыйнай вясковай. Некаторыя тэматычныя развароты лекцыі Тодар Кашкурэвіч пазначае як:

  • Вёска ў горадзе, ці Космас у Хаосе.
  • Вайна ці мір у культурных парадыгмах.
  • Дыктатура ці дэмакратыя ў канструяванні калектыўнага «Я».
  • Мовы і стылі ў  цывілізацыйным процістаянні.

Лекцыя «Спаміж ці пасярод. Традыцыйная культура ў горадзе» адбудзецца 25 студзеня (пятніца) у галерэі Беларускага саюза дызайнераў (вул. Брылеўская, 14). Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

Глядзіце таксама інтэрв’ю з Тодарам Кашкурэвічам

Будзе весціся анлайн-трансляцыя лекцыі:
25 студзеня (пятніца), пачатак у 18.30!