Доска объявлений

Завершаны прыём заявак на Міжнародную PhD праграму для Беларусі

| 19.09.2011

15 верасня 2011 года завяршыўся прыём заявак на Міжнародную PhD праграму для Беларусі, якая рэализуецца ў межах Лятучага ўніверсітэту. Каардынатарам праграмы выступае Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”.

Конкурс выклікаў значную цікавасць – у выніку на 5 месцаў было пададзена 35 заявак. У дадзены момант дасланыя матэрыялы знаходзяцца на стадыі разгляду Савета праграмы і экспертаў.

Вынікі конкурсу будуць вядомы на канца кастрычніка 2011 года.

Міжнародная PhD праграма для Беларусі накіравана на вырашэнне надзённых праблем беларускай акадэмічнай і экспертнай супольнасці.

Працэдура абароны дысертацый у Беларусі становіцца ўсё больш бюракратызаванай і  закрытай. Такая сітуацыя не дае магчымасць атрымаць навуковую ступень многім даследчыкам, якія па нейкім прычынам не маюць неабходных сувязяў – уплывовых кіраўнікоў, нефармальныя кантакты і г.д.

Акрамя гэтага, дастаткова шырокая група спецыялістаў не могуць атрымаць навуковую ступень з-за сваёй палітычнай ангажаванасці, грамадскай актыўнасці, альбо з-за тэмы дысертацыі калі яна з’яўляецца чуллівай з палітычнага пункту гледжання. Адсутнасць ступені часта прыводзіць да выхаду спецыялістаў поўнасцю ці часткова з акадэмічнага і даследчага поля, што негатыўна ўплывае на развіццё супольнасці.

Міжнародная PhD праграма прапануе механізм паступовага вырашэння пазначаных праблем.