(Мінск, 5 ліпеня 2011 года)
Паважаныя прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі!
Запрашаем вас прыняць удзел у Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, якая адбудзецца 5 ліпеня 2011 года ў Мінску.
Канферэнцыя прысвечаная абмеркаванню бягучай і перспектыўнай дзейнасці Форума грамадзянскай супольнасці як аднаго з галоўных істытуцыянальных гульцоў праграмы «Усходняе партнёрства», а таксама далейшых шляхоў развіцця і ўзмацнення праграмы «Усходняе партнёрства» як у Беларусі, так і на агульнаеўрапейскім узроўні.
Для ўдзелу ў Канферэнцыі неабходна да 30 чэрвеня 2011 года даслаць запоўненую форму заяўкі на электронны адрас Аргкамітэта канферэнцыі:[email protected].
У сувязі з абмежаванай колькасцю месцаў, асобы, якія не заявілі аб сваім удзеле да пазначанага тэрміна, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі.
Асобную ўвагу патэнцыйных заяўнікоў звяртаем на тое, што Аргкамітэт канферэнцыі не кампенсуе транспартныя выдаткі, а таксама пражыванне ўдзельнікаў.
Усю інфармацыю аб Канферэнцыі можна таксама знайсці на сайце EUROBELARUS.INFO
Чакаем вас на Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства!