Галерея Ў (пр. Независимости, 37а) приглашает на серию публичных лекций
Есть ли основания для противопоставления психоанализа и экзистенциального анализа?
Почему «сообщество автономии и общего дела» необходимо в Беларуси?
С какими вызовами сталкивается современный интеллектуал и в чем состоит его роль и функции в современном обществе?
Лекция 1: 28 мая в 15.30
Понятое страдание: антиномии герменевтического подхода в психотерапии (Киркегор и Фрейд)
ТАТЬЯНА ЩИТЦОВА, доктор философских наук, профессор,
Директор Центра исследований по философской антропологии,
главный редактор философско-культурологического журнала «Топос»
Примерно в одно и то же время Киркегор и Фрейд – независимо друг от друга –сделали одно и то же психотерапевтическое открытие, которое имело ключевое значение в трансформации модерного понятия субъекта. Это открытие привело к разработке герменевтического подхода в психотерапии, который принципиальным образом связывает датского философа и австрийского психиатра. Вопреки традиционному противопоставлению психоанализа и экзистенциального анализа, в лекции предлагается пересмотреть наследие Киркегора и Фрейда именно с позиции определенного «единства замысла», что, в итоге, должно позволить прояснить интригующую антиномичность герменевтически ориентированной психотерапии.
Лекция 2: 09 июня в 18.00
Возможность сообщества: между автономией и общим делом
ОЛЬГА ШПАРАГА, кандидат философских наук,
доцент департамента философии ЕГУ,
редактор журнала “Новая Европа”
Как возможно сегодня сообщество? Отрицает ли возможность сообщества автономию, как считает Билл Ридинг, автор книги «Университет в руинах»? Или создание и поддержание сообщества требует сегодня, наряду с утверждением автономии, критического выявления гетерономии, неустанно преследующей нас в форме монологизма, статусов, внутреннего принуждения и дисциплины? Почему работу с автономией и гетерономией следует дополнить стимулированием спонтанной солидаризации, или доверия? Как понимают доверие социологи и философы? Наконец, почему «сообщество автономии и общего дела» необходимо в Беларуси?
Лекция 3: 20 июня в 18.00
Интеллектуал в современном обществе
АНДРЕЙ ЛАВРУХИН, кандидат философских наук,
руководитель департамента философии, доцент ЕГУ
Можно ли сегодня вести речь об исчезновении советской интеллигенции и появлении европейского интеллектуала на постсоветском пространстве? Что подразумевает феномен европейского интеллектуала и в чем его отличие от интеллигента? С какими вызовами сталкивается современный интеллектуал и в чем состоит его роль и функции в современном обществе? С какими специфическими (региональными и локальными) проблемами мы сталкиваемся при определении роли и функции интеллектуала в постсоветском обществе и Беларуси в особенности? Насколько комфортно ощущает себя интеллектуал по месту своей классической социальной прописки – в университете? Таков круг вопросов, который станет предметом рассмотрения и обсуждения на предстоящей лекции.
——————-
Галерэя Ў (пр. Незалежнасці, 37а)
запрашае на серыю публічных лекцый
Чаму “супольнасць аутаноміі і агульнай справы” неабходна ў Беларусі?
Ці мае падставы супрацьпастаўленне псіхааналізу і экзістенціальнага аналізу?
З якімі выклікамі сутыкаецаа сучасны інтэлектуал і ў чым яго роля і функцыі ў сучасным грамадстве?
Лекцыя 1: 28.05.2011
Тацяна Шчытцова, доктар філасофскіх
нав., прафесар, галоўны рэдактар
філасофскага часопіса «Топос»
Усвядомленая пакута: антыноміі герменеўтычнага падыходу ў псіхатэрапіі (Кіркегор і Фрэйд)
Прыкладна ў адзін і той жа час Кіркегор і Фрэйд – незалежна адзін ад аднаго – зрабілі адно і тое ж псіхатэрапеўтычнае адкрыццё, якое мела ключавое значэнне ў трансфармацыі мадэрнага паняцця суб’екта. Гэта адкрыццё прывяло да распрацоўкі герменеўтычнага падыходу ў псіхатэрапіі, які прынцыповым чынам злучае дацкага філосафа і аўстрыйскага псіхіятра. Насуперак традыцыйнаму супрацьпастаўленню псіхааналізу і экзістэнцыяльнага аналізу, у лекцыі прапануецца перагледзець спадчыну Кіркегора і Фрэйда менавіта з пазіцыі вызначанага “адзінства задумы”, што, у выніку, павінна дазволіць растлумачыць антынамічнасць герменеўтычна арыентаванай псіхатэрапіі.
Лекцыя 2: 9.06.2011 а 18.00
Вольга Шпарага, кандыдат філасофскіх
нав., дацэнт, рэдактар часопіса «Новая Эўропа»
Магчымасць супольнасці: паміж аўтаноміяй і агульнай справай
Як магчыма сёння супольнасць? Ці адмаўляе магчымасць супольнасці аўтаномію, як лічыць Біл Рыдынг, аўтар кнігі “Універсітэт у руінах”? Альбо стварэнне і падтрыманне супольнасці патрабуе сёння, поруч са сцвярджэннем аўтаноміі, крытычнага выяўлення гетэраноміі, якая нястомна пераследуе нас у форме маналагізму, статусаў, унутранага прымусу і дысцыпліны? Чаму працу з аўтаноміяй і гетэраноміяй варта дапоўніць стымуляваннем спантаннай салідарызацыі ці даверу? Як разумеюць давер сацыёлагі і філосафы? Нарэшце, чаму “супольнасць аўтаноміі і агульнай справы” неабходна ў Беларусі?
Лекцыя 3: 20.06.2011 а 18.00
Андрэй Лаўрухін, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт
Інтэлектуал у сучасным грамадстве
Ці можна сёння весці гаворку пра знікненне савецкай інтэлігенцыі і з’яўленне еўрапейскага інтэлектуала на постсавецкай прасторы? Што азначае феномен еўрапейскага інтэлектуала і ў чым яго адрозненне ад інтэлігента? З якімі выклікамі сутыкаецца сучасны інтэлектуал, і ў чым складаецца яго роля і функцыі ў сучасным грамадстве? З якімі спецыфічнымі (рэгіянальнымі і лакальнымі) праблемамі мы сутыкаемся пры вызначэнні ролі і функцыі інтэлектуала ў постсавецкім грамадстве і Беларусі асабліва? Наколькі камфортна адчувае сябе інтэлектуал па месцы сваёй класічнай сацыяльнай прапіскі – ва ўніверсітэце? Так выглядае кола пытанняў, якое стане прадметам разгляду і абмеркавання на лекцыі.