Канферэнцыя на базе Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
“Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні”
Мінск, 11-12 красавіка 2011 года
Паважаныя прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі, прадстаўнікі палітычнага сектара і экспертнай супольнасці Беларусі, упаўнаважаныя асобы дыпламатычных прадстаўніцтваў краін Еўрапейскага Саюза і Усходняга партнёрства!
Запрашаем вас прыняць удзел у канферэнцыі “Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні”, якую ладзіць Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Канферэнцыя заклікана забяспечыць грамадскую дыскусію аб актуальнай сітуацыі ў краіне ў цэлым і ў грамадскім сектары ў прыватнасці, а таксама аб магчымых перспектывах далейшых дзеянняў у рамках Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства на бліжэйшы перыяд.
Канферэнцыя пройдзе з удзелам беларускіх і замежных арганізацый грамадзянскай супольнасці, экспертаў, прадстаўнікоў дыпламатычных місій краін Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь.
У сітуацыі пасля 19 снежня 2010 года актуальным пытаннем становіцца новая стратэгія дзеянняў грамадзянскай супольнасці. Відавочна, што нейкія пазітыўныя змены ў краіне немагчымыя без уцягвання “трэцяга сектара” ў дыялог пра будучыню і ліквідацыю існуючага грамадска-палітычнага расколу ў Беларусі. Аднак раздробненасць і слабасць грамадзянскай супольнасці не дазваляе ёй сёння ўступаць у раўнапраўныя адносіны з беларускай дзяржавай і ўключацца ў вырашэнне значных грамадскіх праблем.
Праблема кансалідацыі грамадзянскай супольнасці, нягледзячы на сваю відавочнасць, не можа быць вырашана без узгаднення стратэгій і падыходаў, якія існуюць у розных грамадскіх сілаў. Такія падыходы павінны быць публічна прад’яўленыя тымі, у каго яны ёсць, і абмеркаваны з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці. Толькі пасля іх крытыкі і аналізу можна прыступіць да фарміравання і прапанавання адзінай стратэгічнай платформы дзеянняў на перыяд бліжэйшай будучыні.
Спампаваць тэкст ПРАГРАМЫ канферэнцыі
Тэзісы дакладаў, якія прагучаць на канферэнцыі:
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ:
Па ўсіх пытаннях, якія вас цікавяць, калі ласка, звяртайцеся да каардынатара Тэхнічнай групы Аргкамітэту Антаніны Елістратавай.
Адрас электроннай пошты: [email protected].
Нумар мабільнага тэлефона: (+375 29) 158-99-81 (пн.-пт., з 10.00 да 18.00)
Чакаем вас на канферэнцыі “Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні”!
З павагай,
Аргкамітэт канферэнцыі