Паважаныя прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі, прадстаўнікі палітычнага сектара і экспертнай супольнасці Беларусі, упаўнаважаныя асобы дыпламатычных прадстаўніцтваў краін Еўрапейскага Саюза і Усходняга партнёрства!
Запрашаем вас прыняць удзел у канферэнцыі “Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні”, якую ладзіць Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Канферэнцыя заклікана забяспечыць грамадскую дыскусію аб актуальнай сітуацыі ў краіне ў цэлым і ў грамадскім сектары ў прыватнасці, а таксама аб магчымых перспектывах далейшых дзеянняў у рамках Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства на бліжэйшы перыяд.
Канферэнцыя пройдзе з удзелам беларускіх і замежных арганізацый грамадзянскай супольнасці, экспертаў, прадстаўнікоў дыпламатычных місій краін Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь.
У сітуацыі пасля 19 снежня 2010 года актуальным пытаннем становіцца новая стратэгія дзеянняў грамадзянскай супольнасці. Відавочна, што нейкія пазітыўныя змены ў краіне немагчымыя без уцягвання “трэцяга сектара” ў дыялог пра будучыню і ліквідацыю існуючага грамадска-палітычнага расколу ў Беларусі. Аднак раздробненасць і слабасць грамадзянскай супольнасці не дазваляе ёй сёння ўступаць у раўнапраўныя адносіны з беларускай дзяржавай і ўключацца ў вырашэнне значных грамадскіх праблем.
Праблема кансалідацыі грамадзянскай супольнасці, нягледзячы на сваю відавочнасць, не можа быць вырашана без узгаднення стратэгій і падыходаў, якія існуюць у розных грамадскіх сілаў. Такія падыходы павінны быць публічна прад’яўленыя тымі, у каго яны ёсць, і абмеркаваны з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці. Толькі пасля іх крытыкі і аналізу можна прыступіць да фарміравання і прапанавання адзінай стратэгічнай платформы дзеянняў на перыяд бліжэйшай будучыні.
Больш падрабязна глядзіце папярэднюю Праграму канферэнцыі
УМОВЫ УДЗЕЛУ
Да ўдзелу ў канферэнцыі Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства “Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні” запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі (грамадскія аб’яднанні і асацыяцыі, прафсаюзы, некамерцыйныя ўстановы і фонды, грамадзянскія ініцыятывы), а таксама прадстаўнікі палітычнага сектара і экспертнай супольнасці.
Удзел у канферэнцыі можа быць заяўлены ў адной з двух магчымых формаў:
Выступоўца на дыскусійнай панэлі
Ведаючы, што некаторыя вядомыя на нацыянальным і міжнародным узроўні экспертныя арганізацыі, “фабрыкі думкі”, аналітычныя групы і іншыя арганізацыі грамадзянскай супольнасці Беларусі ўжо маюць уласныя пазіцыі і прапановы па заяўленых пытаннях, Аргкамітэт канферэнцыі запрашае іх прадстаўнікоў падрыхтаваць тэксты выступаў па тэме дыскусіі для іх прадстаўлення і абмеркавання на канферэнцыі.
Патрабаванні да выступаў:
Удзельнік пленарных паседжанняў і працоўных секцый канферэнцыі
Для ўдзелу ў канферэнцыі ў якасці ўдзельніука пленарных паседжанняў і працоўных секцый неабходна да 15 сакавіка 2011 года даслаць запоўненую форму Заяўкі на адрас электроннай пошты Аргкамітэту канферэнцыі: [email protected].
З-за абмежаванай колькасці месцаў асобы, якія не заявілі аб сваім удзеле да ўказанага тэрміну, не змогуць прыняць удзел у канферэнцыі.
Асобную ўвагу патэнцыйных заяўнікаў звяртаем на тое, што Аргкамітэт канферэнцыі не кампенсуе транспартныя выдаткі ўдзельнікаў.
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ:
Па ўсіх пытаннях, якія вас цікавяць, калі ласка, звяртайцеся да каардынатара Тэхнічнай групы Аргкамітэту Антаніны Елістратавай.
Адрас электроннай пошты: [email protected].
Нумар мабільнага тэлефона: (+375 29) 158-99-81 (пн.-пт., з 10.00 да 18.00)
Чакаем вас на канферэнцыі “Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні”!
З павагай,
Аргкамітэт канферэнцыі
Cпампаваць тэкст Запрашэння
Cпампаваць тэкст папярэдняй Праграмы канферэнцыі
Cпампаваць тэкст Заяўкі да ўдзелу
Скачать текст Приглашения
Скачать текст предварительной Программы конференции
Скачать текст Заявки к участию
Download the Invitation
Download the text of the preliminary Conference program
Download the text of Application form