26 лістапада ў Мінску пройдзе круглы стол «II Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: на шляху да структурнага дыялогу».
Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства — гэта структурны элемент ініцыятывы Усходняга партнёрства, створаны каб садзейнічаць інтэнсіфікацыі кантактаў на ўзроўні грамадзянскай супольнасці, а таксама стымуляваць дыялог грамадзянскай супольнасці і дзяржаўных уладаў у Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Украіне, Малдове.
18 — 19 лістапада ў Берліне прайшоў ІІ Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. У ім удзельнічала больш за 200 дэлегатаў з краін-партнёраў (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна) і краінаў ЕЗ, назіральнікі ад грамадзянскай супольнасці Расіі і Турцыі, а таксама прадстаўнікі Еўрапейскіх інстытуцый. На працягу двух дзён удзельнікі Форума падводзілі вынікі працы грамадзянскай супольнасці ў ініцыятыве Усходняга партнёрства, абмяркоўвалі стратэгіі і падыходы да далейшага развіцця Форуму і Усходняга партнёрства.
Удзельнікі беларускай дэлегацыя прадставілі на Форуме прапановы аб стратэгічным развіцці Усходняга Партнёрства, заснаваныя на метадзе адкрытай каардынацыі, а таксама шэраг дарожных мапаў як прыклад падрыхтоўкі змястоўных рэкамендацый і стратэгій па іх рэалізацыі. Уплыў грамадзянскай супольнасці, на думку дэлегатаў Форума, можа быць пашыраны толькі ў выпадку ператварэння Форуму з разавай падзеі ў актыўную структуру, здольную да пастаяннай змястоўнай працы.
Круглы стол будзе прысвечаны прадстаўленню і ацэнцы вынікаў Берлінскага Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, а таксама планаванню перспектыўных крокаў Нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці. Пасля Форума актуальным становіцца пытанне аб тым, ці магчымы структурны дыялог улады і грамадзянскай супольнасці Беларусі пры падтрымцы структур ЕЗ? У якіх формах павінен ажыццяўляцца гэты дыялог, якія ўмовы павінны выканаць ўдзельнікі для яго пачатку і паспяховага разгортвання?
Да ўдзелу ў круглым стале запрашаюцца дэлегаты Форуму грамадзянскай супольнасці ад Беларусі, эксперты ў сферы палітыкі і міжнародных адносін, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, зацікаўленыя прадстаўнікі дзяржустаноў, дзяржаўных грамадскіх аб’яднанняў і беларускіх сродкаў мас-медыя.
Пасля круглага стала пройдзе прэс-канферэнцыя дэлегатаў Форума грамадзянскай супольнасці ад Беларусі.
Колькасць месцаў абмежавана, таму для ўдзелу ў круглым стале просім Вас папярэдне заявіць аб сваёй прысутнасці не пазней 25 лістапада. У заяўцы неабходна пазначыць: імя і прозвішча ўдзельніка, назва прадстаўляемай арганізацыі, а таксама кантактную інфармацыю — e-mail і тэлефон.
Чакаем вас 26-га лістапада, у пятніцу, у 11.00, у канферэнц-зале гатэлю “Вікторыя”, па адрасе Мінск, пр. Пераможцаў, 59.
Cкачать пресс-релиз и программу по-русски
Зпампаваць прэс-рэліз і праграму па-беларуску